Ці пачынае Швейцарыя масава высылать украінцаў? Аналіз новых правілаў аб Статусе S

У сацыяльных сетках з’явіліся допісы, якія сцвярджаюць, што Швейцарыя заканчвае “швейцарскія вакацыі” і збіраецца высылать украінцаў з некалькіх заходніх абласцей назад у краіну. У пастах можна прачытаць, што гэтыя асобы “больш не будуць атрымліваць статус уцекача і мусяць вяртацца туды, адкуль прыбылі”.

Гэтыя допісы хутка набралі папулярнасць, асабліва ў групах антыўкраінскага кірунку. Правяраем, што насамрэч вырашыў урад Швейцарыі.

Аналіз у кароткім выглядзе

З 1 лістапада 2025 года Швейцарыя ўводзіць новыя правілы для прысваення Статусу S (формы абароны для ўцекачоў з Украіны).

Урад прызнаў частку заходніх абласцей Украіны рэгіёнамі, у якія вяртанне можа быць магчымым і бяспечным.

Змена датычыцца толькі новых заяў на Статус S (асобы, якія ўжо яго маюць, не страцяць яго прынамсі да сакавіка 2027 года).

Насуперак вірусным пастам, няма рашэння аб масавым высыланні украінцаў, і кожная справа будзе разглядацца індывідуальна.

У выпадку адмовы ў Статусе S можна падаць заяву на прытулак або атрымаць так званую часовую згоду на знаходжанне, калі вяртанне будзе занадта небяспечным.

Што сцвярджае пост?

У пасту гаворыцца, што ўрад Швейцарыі:

прызнаў, што вяртанне ўкраінцаў у заходнія вобласці “магчымае і бяспечнае”

больш не будзе надаваць статус уцекача асобам з гэтых рэгіёнаў

гэтыя людзі “мусяць вяртацца туды, адкуль прыбылі”

Што насамрэч паведаміў урад Швейцарыі?

На гэта адказваюць афіцыйныя дакументы і паведамленні Дзяржаўнага сакратарыята па міграцыі (SEM).
Урад і парламент Швейцарыі прызналі, што пры цяперашняй сітуацыі бяспекі няма падстаў аўтаматычна надаваць абарону ўсім украінцам. Толькі тым, хто паходзіць з рэгіёнаў, дзе знаходжанне ці вяртанне рэальна небяспечнае.

Паводле SEM, з 1 лістапада 2025 года заяўкі на атрыманне статусу абароны S будуць ацэньвацца з улікам апошняга месца жыхарства заяўніка ва Украіне. Гэта значыць, што Швейцарыя пачне адрозніваць украінскія рэгіёны паводле ўзроўню небяспекі.

Якія рэгіёны прызналі больш бяспечнымі?

Валынь

Роўна

Львоў

Цярнопаль

Закарпацце

Івана-Франкоўск

Чарнаўцы

Гэта дакладна тыя ж вобласці, якія згадвае вірусны пост.

Каго закранаюць новыя правілы?

Насуперак таму, што сцвярджаецца ў пастах, — не ўсіх украінцаў у Швейцарыі.
Змены датычаць толькі новых заяў на Статус S.

SEM падкрэслівае, што асобы, якія ўжо маюць Статус S, не страцяць яго толькі таму, што паходзяць з гэтых рэгіёнаў.

У выпадку адмовы можа быць выдадзены так званы removal order (загад аб выездзе). Але калі вяртанне ў Украіну ў канкрэтным выпадку немагчымае або небяспечнае, магчыма прызначэнне часовай згоды на знаходжанне (temporary admission).
Гэта значыць, што выдварэнне не будзе прымусовым, калі чалавек мае цяжкую асабістую, сямейную, прававую або медыцынскую сітуацыю.

Навошта Швейцарыя ўводзіць гэтыя змены?

Парламент Швейцарыі ў 2024 годзе прыняў так званую motion (пастанову) дэпутаткі Эстэр Фрыдлі, якая патрабавала дыферэнцыяваць рэгіёны Украіны пры ацэнцы заявак на Статус S.

Урад тлумачыць, што мэта — сканцэнтраваць абарону на асобах, якія сапраўды паходзяць з тэрыторый, дзе ідуць баі або існуе акупацыя.

Высновы: вірусная графіка — гэта сумесь фактаў і маніпуляцыі

Пост заснаваны на праўдзівых фактах: Швейцарыя сапраўды ўводзіць новыя правілы для Статусу S і прызнае частку рэгіёнаў больш бяспечнымі. Але падача матэрыялу ігнаруе кантэкст, намякае на масавыя дэпартацыі, выклікае эмоцыі і перабольшвае маштаб змен.

Таму гэты пост можна класіфікаваць як дэзінфармацыю, заснаваную на праўдзівых звестках, але пададзеную спрошчана і ўводзячы ў зман.

Zostaw komentarz

Twój adres e-mail nie zostanie opublikowany. Wymagane pola są oznaczone *

Przewijanie do góry